Нормально делай - нормально будет.
Кiнулася на вочы... у ЖЖ. У annahonda читать дальше

"Як быць шчасьлівым: Пасланьне Далай-ламы на 2004 год". Мне так спадабаліся парады...

1. Не забывайце, што вялікая любоў і вялікія здзяйсненні звязаны з вялікай рызыкай.
2. Калі вы губляеце ўдачу, не губляйце горкага вопыту.
3. Кіруйцеся трыма "П": павага да сябе, пашана да іншых і прыстойнасць ва ўсіх вашых учынках.
4. Памятайце, што няздзейсненне мараў часам бывае чароўным падарункам фартуны.
5. Старанна вывучайце правілы, каб мець магчымасць правільна іх парушыць.
6. Не дазваляйце маленькай спрэчцы разбурыць вялікае сяброўства.
7. Калі вы зразумелі, што здзейснілі памылку, адразу ж рабіце захады, каб яе выправіць.
8. Штодзённа праводзьце некаторы час у адзіноце.
9. Будзьце адкрытымі для змен, але не дазваляйце сабе здрадзіць сваім каштоўнасцям.
10. Памятайце: часам маўчанне -- найлепшы адказ.
11. Жывіце дастойным, сумленным жыццём. тады, пасталеўшы і азірнуўшыся назад, вы зможаце яшчэ раз атрымаць задавальненне ад яго.
12. Атмасфера любові ў вашым доме -- падмурак вашага жыцця.
13. Падчас канфліктуз тымі, каго любіце, закранайце толькі бягучую сітуацыю. Не прыгадвайце мінулага.
14. Дзяліцеся сваімі ведамі. Гэта спосаб дасягнуць неўміручасці.
15. Ашчадна стаўцеся да зямлі.
16. Раз у год наведвайце якую-небудзь мясціну, дзе раней не былі.
17. Памятайце, што найлепшыя ўзаемаадносіны з блізкімі бываюць тады, калі вы дорыце ім больш любові, чым патрабуеце ўзамен.
18. Ацэньвайце свае поспехі паводле таго, што яны вам каштавалі.
19. У каханні і кулінарыі дзейнічайце на злом галавы.

@темы: Урчаваааа, Интересности